Батанічны сад. Вясна.
Вясна ў гэтым годзе наступіла незвычайна рана. Нягледзячы на тое, што зараз на двары красавік, надвор’е па-летнему сонечнае і цеплае. Таму мы адправіліся зноў у Менскі батанічны сад. На мой погляд, гэта цудоўнае і прыгожае месца для адпачынку менчукоў. Ну і крама с кветкамі там вельмі неблагая 🙂
У гэты час у Батанічным квітнеюць цюльпаны, нарцысы, некаторыя дрэвы. Пачынаюць квітнець першыя родадэндроны і ўжо з’явіліся суквецця бэзу.
Я вельмі люблю вясну, калі ўсе колеры яскравыя і сакавітыя. І якія незвычайныя формы маюць першыя лісткі на дрэвах! Як цудоўна выглядае гэтае адраджэнне жыцця! І як моцна ўспрымаецца ўсе, калі свет знаходзіцца на мяжы вайны. Пачынаешь каштаваць кожную хвіліну і не пераносіць на потым свае жаданні і мары. Бо тое, что будзе заўтра, не ў нашай уладзе. Я малюся аб тым, каб так усе і засталося — мірная краіна ў чаканні росквіту бэза.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |