Бярэзінскі біясферны запаведнік. Вясна-восень.

Berezinskiy_main Што рабіць, калі дано: субота, цудоўнае надвор’е, недахоп грошай і моцнае жаданне куды-небудзь з’ехаць? Менавіта з такім пытаннем мы сутыкнуліся ў кастрычніку мінулага года. У восень 2013 надвор’е было незвычайна цеплае. На дрэвах яшчэ заставалася жоўта-залатое лісцье. І хацелася прэч з Мінска.

Чаму цяпер, улетку, пішу пра восень? Бо менавіта тады мы адкрылі для сябе цудоўнае месца для адпачынку — Бярэзінскі запаведнік. Ен уразіў нас так моцна, што вясной мы таксама з задавальненнем паехалі яшчэ раз. І запаведнік увесну і увосень — зусім розны!

Чым больш мы вандруем па Беларусі, тым больш разумеем — якая прыгожая наша краіна! Бярэзінскі запаведнік — гэта і старадаўні лес, і верхавое балота, і шмат разнастайных раслін, кветак, птушак і жывёл. Далека не ва ўсе часткі можна зайсці (запаведнік усе ж). Але для тых, хто хоча пазнаеміцца з прыродай бліжей у ім зроблена «Экалагічная сцежка», працягласцю каля 2-3 кіламетраў. Менавіта па ей мы і гулялі.

Акрамя сцежкі, можна таксама наведаць лясны заапарк. Ну а калі вы любіце катацца на ровары, то у запаведніку нават есць спецыяльныя вела-маршруты. Але давайце пачнем з экасцежкі і з нашай вясенней вандроўкі.

 Berezenski_ecotropa_enter Berezenski_ecotropa Berezenski_forest_spring_05 Berezenski_forest
 Berezenski_forest_spring_03 Berezenski_forest_spring Berezenski_forest_spring_04 Berezenski_forest_spring_01

Нажаль, адразу знайсці яе не так і проста — сцежка пачынаецца ў метрах 300 ад галоўнага ўвахода. Але на за ім, а перад ім! Т.е. вы павінны вярнуцца ў бок трасы і з правага бока ад дарогі ўбачыце пачатак маршруту. Гэта варыянт для самастойных вандроўнікаў. Калі есць жаданне, то можна замовіць экскурсію — вы пачнеце з лясного заапарку і адтуль ужо пойдзеце ў лес, у супрацьлеглым напрамку. Уфф…Заблытала? 🙂 Далей адкажу, чаму звяртаю на гэта вашу ўвагу.

Сцежка праходзіць скроз лес. Увесну ён увесь усыпаны разнастайнымі кветкамі. Ужо праз 5 хвілін я пыталася сябе стрымліваць, каб не зрабіць сто мільенаў іх фотаздымкаў.

Адным з цікавых пунктаў на сцежцы з’яўляецца Ражнянскае журавінае балота. Калісці на яго месцы было возера. Яго узрост — 4000 гадоў! Цяжка нават уявіць сабе! Каля балота знаходзіцца назіральная вышка з 3-ма паверхамі. На яе можна забрацца, калі не баіцеся вышыні.

Акрамя вышкі есць яшчэ невялікі назіральны пункт на самім балоце — драўляная сцежка, па якой можна адыйсці метраў на 40 углыб балота. Там можна назіраць такія расліны, як журавіны, балотны мірт, сфагнум і — намі пакуль не знойдзеную — расянку.

 Berezenski_boloto_vyshka Berezenski_boloto_5 Berezenski_boloto_4 Berezenski_boloto_3
 Berezenski_boloto_2 Berezenski_boloto Berezenski_boloto_0 Berezenski_boloto_1

А вось зараз вернемся да пытання, адкуль пачынаць ісці па сцежцы. На схеме ўсе добра: пачынаеце ў аднім пункту і па кругу вяртаецеся назад. Ага, зараз. Пасля балота вы ўпіраецеся… у зачыненыя вароты 🙁 За імі — лясны заапарк. І ўваход у яго платны. Таму вароты ў лес адчыняюць толькі для груп з экскурсаводам. Восенню мы падышлі да варот якраз тады, калі адтуль выходзіла група. Мы паабяцалі купіць білет (так мы потым і зрабілі ў вельмі здзіўленай жанчыны на галоўным уваходзе) і нас пусцілі.

Вясной ніхто не выходзіў, таму мы былі вымушаны ісці праз лес уздоўж плота. Спачатку было неяк боязна — ідзем амаль у дзікім лесе, але непрыкметная сцяжка паказвала, што мы такія не першыя. Праз хвілін 5 мы выйшлі на шырокую дарогу, а яшчэ праз 5 — да ўваходу ў заапарк.

 Berezenski_zubr Berezenski_dzik_1 Berezenski_dzik Berezenski_busel
 Berezenski_enotdog Berezenski_fox Berezenski_forest_spring_02 Berezenski_forest_1

Заапарк адносна невялікі. У ім есць некалькі вальераў з зубрамі, ваўкамі, дзікамі, касулей і іншымі жывёламі. Але есць і менш «прывабныя» клеткі. Зараз будуюцца новыя месцы для новых жыхароў.

Напрыканцы хачу дабавіц некалькі восеньскіх фотаздымкаў.

 Berezenskiy_ecotropa_vosen Berezenskiy_ecotropa_vosen_1 Berezenskiy_forest_vosen_01 Berezenskiy_forest_vosen
 Berezenskiy_bagna_1 Berezenskiy_bagna_2 Berezenskiy_bagna_3 Berezenskiy_bagna
 Berezenskiy_dzik_vosen Berezenskiy_los Berezenskiy_wolf Berezenskiy_kosula

Карысная інфармацыя:
Афіцыйны сайт: www.berezinsky.by

Адлегласць ад Мінска: каля 125 км.

Як даехаць да Бярэзінскага запаведніка: па спасылцы на афіцыным сайце вы знойдзіце распісанне аўтобусаў Мінск — запаведнік, Віцебск — запаведнік.

На аўтамабіле трэба ехаць па трасе М3 да павароту на в. Домжэрыцы. Ужо за некалькі кіламетраў да яго вы ўбачыце знакі мяжы запаведніка. Будзьце ўважлівымі — знак павароту будзе па праваму боку (калі ехаць з Мінска).

Дзе пераначаваць: у запаведніку ёсць некалькі гатэляў і хат. Падрабязней — тут.

Для тых, каму заапарка і эксцежкі мала — есць вела- і турыстычныя маршруты. Выкладаю іх схемы і кантактныя тэлефоны для тых, хто хоча ўсе рабіць арганізавана. Іншыя маршруты можна знайсці на сайце.

 Marshrut_1 Marshrut_2 Marshrut_3 Marshrut_4

Прыемнага адпачынку!

Комментировать

Blue Captcha Image
Новый проверочный код

*